Інваліды Аршаншчыны зноў пераможцы!

12.05.2025

11 мая 2025 года ў памяшканні вялікай спартыўнай залы ДУА "Віцебскае кадэцкае вучылішча" прайшла адкрытая абласная спартакіяда сярод людзей з інваліднасцю "Віцебскія надзеі". У спартакіядзе прынялі ўдзел аршанцы, члены Аршанскай аб'яднанай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў" і суправаджаючыя, адзін з якіх кіроўца тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна.

Спаборніцтвы прайшлі па такіх відах спорту як: настольны тэніс, кульбута, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, дартс, карнхолл, кольцакiд, дыгатлон, фігурнае кіраванне на калясцы.

Па выніках спаборніцтваў каманда Оршы заняла 2 месца.

Спорт для людзей з інваліднасцю з'яўляецца важным аспектам іх сацыяльнай інтэграцыі і паляпшэння якасці жыцця. Ён дапамагае палепшыць фізічны стан, развівае сацыяльныя навыкі і павышае ўпэўненасць у сабе. Удзел у спартыўных спаборніцтвах прапагандуе здаровы лад жыцця сярод людзей з інваліднасцю Віцебскай вобласці.

Віншуем вас, нашы спартсмены і жадаем далейшых поспехаў у спорце! Сваімі перамогамі вы ўсяляеце надзею ў кожнага з нас!!!

Падпішыцеся на нашы навіны