
У рамках мерапрыемстваў у гонар Дня сям'і прайшло пасяджэнне клуба "Недаслоў" пад назвай "Сямейныя традыцыі"
14.05.202513 мая сабраліся ў ТЦСАН Аршанскага раёна грамадзяне з інваліднасцю па слыху і распавялі пра свае сямейныя традыцыі. Наведвальнікі клуба падзяліліся фатаграфіямі і відэа з сямейных архіваў. На сустрэчы перакладчык жэставай мовы Тамара Леанідаўна Дзмітрыева прадэманстравала гасцям сацыяльны відэаролік пра каштоўнасць і значнасць кожнага члена сям'і, распавяла аб плануемых мерапрыемствах у рамках свята.
Грамадзяне з парушэннем слыху пераказвалi сваю гісторыю з пакалення ў пакаленне праз жэсты і на гэтай сустрэчы кожны госць мог даведацца сакрэты сямейнага шчасця і падзяліцца сваім.