
Школа сацыяльнага работніка
15.05.202514 мая ў тэрытарыяльным цэнтры адбылося чарговае пасяджэнне "Школы сацыяльнага работніка", на якім з сацыяльнымі работнікамі, памочнікамі па доглядзе і нянямі разгледжаны планавыя пытанні і тэмы:
- "Рэалізацыя алгарытму арганізацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын у жылым фондзе" .
- "Гвалт. Віды гвалту. Прафілактыка хатняга гвалту".
- "Аказанне дапамогі грамадзянам з парушэннем апорна-рухальнага апарата, прадастаўленне паслугі пракату пад'ёмніка лесвічнага гусенічнага".
- "Суіцыд. Суіцыдальныя фактары".
У першую чаргу, у рамках разгляду пытання аб рэалізацыі алгарытму дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын у жылым фондзе, арганізавана навучанне першай групы работнікаў аддзялення суб'ектамі прафілактыкі.
Суб'ектамі прафілактыкі на навучанні выступілі:
- Аршанскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях, у асобе інспектара сектара нагляду і прафілактыкі Некрашэвіча Г.Д.
- Аршанскае міжраённае аддзяленне філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці, у асобе начальніка электратэхнічнай групы энергагазінспекцыі Кажэўнікава С.М.
- УП "Віцебскаблгаз" вытворчы ўчастак "Оршагаз", у асобе начальніка службы ўнутраных газаправодаў і ўнутрыдамавога газавага абсталявання Цаліцына А.А.
У ходзе навучання разгледжаны ўсе аспекты дзейнасці кожнага суб'екта прафілактыкі пры рэалізацыі дадзенага алгарытму.
Загадчыкам аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Вазмiцель А.У. У ходзе разгляду тэмы "Гвалт. Віды гвалту. Прафілактыка хатняга гвалту" прысутным прадэманстраваны відэаролік "Не маўчы. Паведамі пра хатні гвалт".
Псіхолаг псіханеўралагічнага дыспансера Міхальчанка В.С. у сваім выступе працягнула тэму гвалту, а так жа разгледзела з работнікамі аддзялення тэму "Суіцыд. Суіцыдальныя фактары".
Загадчык аддзялення па апецы і папячыцельстве ў дачыненні да паўналетніх асоб, прызнаных недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Кулік I.У. азнаёміла прысутных з паслугай прадастаўлення пракату пад'ёмніка лесвічнага гусенічнага грамадзянам з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, пры гэтым практычна прадэманстравала яго ў рабоце.
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму: 51-04-99, 54-22-92, 56-37-35
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8261-shkola-sotsialnogo-rabotnika.html#sigProId447b3eadef