Наведвальнікі філіяла тэрытарыяльнага цэнтра г. Барані падзяліліся сваімі дарагімі сэрцу сямейнымі фатаграфіямі і атрымалася невялікая, але цёплая выстава "Ганаруся сваёй сям'ёй"

16.05.2025

Не сакрэт, што ў цяперашні час лічбавыя фота робяцца імгненна, захоўваюцца ў тэлефонах, а пра старыя фотаальбомы мы ўспамінаем рэдка. І дарэмна! Тыя сямейныя фатаграфіі маюць асаблівую энергетыку. Яны такія сапраўдныя і неверагодна душэўныя, пакараюць сваёй шчырасцю, бо кожная з іх — гэта эмоцыі асобна ўзятай сям'і, сведчанні радасці, пяшчоты, любові. На іх адлюстраваны самыя выдатныя моманты ў жыцці - дні нараджэння, вяселлi, юбілеі, нараджэнне дзяцей...

Беражыце, захоўваеце вашы сямейныя фатаграфіі! Бо яны дапамогуць захаваць гісторыю сям'і для будучых пакаленняў, зразумець іх карані і спадчыну.

Падпішыцеся на нашы навіны