
Шматгадовае супрацоўніцтва сацыяльных партнёраў: ТЦСАН Аршанскага раёна і Віцебская абласная грамадская арганізацыя "БелТІЗ"
16.05.2025З пачатку года з грамадскай арганізацыяй падпісаны план узаемадзеяння на 2025 год. Дзякуючы чаму наведвальнікі ТЦСАН Аршанскага раёна і жыхары Аршанскага раёна, якія маюць парушэнне зроку, могуць уступіць у таварыства "БелТІЗ" і прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах як раённага, так і рэспубліканскага маштабу; прымаць удзел у вырашэнні значных пытанняў людзей з інваліднасцю па зроку.
15 мая 2025 адбылася сустрэча дырэктара Кацярыны Васільеўны Муранковай і старшыні Віцебскай абласной грамадскай арганізацыі ГА "БелТІЗ" Канстанціна Канстанцінавіча Ламчаноўскага ў рамках плана ўзаемадзеяння па пытанні ўрэгулявання праблемных пытанняў людзей з інваліднасцю.
З мая 2025 года прызначаны новы прадстаўнік ГА "БелТІЗ" Аршанскага раёна Аксана Леанідаўна Дзмітрыева
Запрашаем уступіць у таварыства "БелТІЗ" і далучыцца да самых актыўных членаў таварыства, а таксама скарыстацца сацыяльнымі паслугамі ТЦСАН Аршанскага раёна і стаць пастаяннымі наведвальнікамі тэрытарыяльнага цэнтра.
Дзякуем старшынi і членам таварыства "БелТІЗ" за шматгадовае сяброўства і супрацоўніцтва!!