У Міжнародны дзень сям'і, любові і вернасці саветам ветэранаў на чале са старшынёй Хайчанка Зінаідай Сяргееўнай была падрыхтавана святочная праграма "Сям'я - скарбы душы"

19.05.2025

У Міжнародны дзень сям'і, любові і вернасці саветам ветэранаў на чале са старшынёй Хайчанка Зінаідай Сяргееўнай была падрыхтавана святочная праграма "Сям'я - скарбы душы", у якой ушаноўвалі сямейныя пары, якія пражылі ў шлюбе 50 гадоў і больш, а таксама выключэннем стала маладая сям'я Котавых, якія выхоўваюць 5 выдатных дзяўчынак.

Наведвальнікі АДЗП штогод з'яўляюцца актывістамі сямейнага свята і заўсёды прыходзяць падтрымаць сваіх удзельнікаў. Гасцям свята сваю творчасць дарылі народны ансамбль "Аршаначка", творчыя калектывы ўстаноў адукацыі, пажылыя грамадзяне. Моцная сям'я з'яўляецца асновай грамадства і нашы сем'і сёння гэта даказалі: яны не толькі падзяліліся сакрэтам доўгага шчаслівага жыцця, але і выканалі свае любімыя музычныя кампазіцыі.

Сям'я Ягоравых сёння годна прадставіла аг. Бабінічы. Мы жадаем усім сем'ям дабрабыту, міру і шчасця, а арганізатарам такога мерапрыемства здароўя і натхнення.

Падпішыцеся на нашы навіны