Актуальна. Пажарная бяспека ў нашых руках

20.05.2025

У рамках навучання па выяўленні крытэрыяў і прыкмет небяспечных умоў пражывання грамадзян 19 мая 2025 загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН Аршанскага раёна Н. Ю.Камароўская выступіла перад супрацоўнікамі Аршанскага МРА ДУ "Энергетычны і газавы нагляд па Віцебскай вобласці".

Супрацоўнікі азнаёміліся з паслугамі ТЦСАН, якія аказваюцца пажылым грамадзянам і інвалідам - іх сацыяльнае абслугоўванне, адаптацыя, абілітацыя і рэабілітацыя, прадастаўленне сацыяльна-бытавых паслуг, выдачу сродкаў рэабілітацыі, аказанне матэрыяльнай дапамогі і інш.Таксама прапрацаваны пытанні па стварэнні бяспечных умоў пражывання катэгараваных грамадзян.

Падпішыцеся на нашы навіны