
Актыўныя выхадныя з новымі дасягненнямі
20.05.2025Аршанцы, члены таварыства "Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў", 17 - 18 мая ўдзельнічалі ў рэспубліканскай спартакіядзе "Мемарыял памяці I.I. Калбаско"
Аксана Ражанская бегла 1000 метраў і заняла ў сваім класе Т-4 сярод жанчын - 4 месца.
У карнхоле Аксана Ражанская заняла прызавое месца - бронзавы медаль.
Марына Дайнека (Шайдо) стала лепшай па дартсе.
Да нашай каманды далучыліся тры ўдзельнікі з Мінска, якія ўмацавалi нашу каманду і таксама годна выступілі на спаборніцтвах:
Плюшчай Саша - 2 месца па бочэ.
Гароднікава Саша без прызавых месцаў, але з цудоўнай сілай волі і жаданнем перамагаць.
Міцкевіч Надзя - 3 месца бег 100 метраў.
Агульнакаманднае месца сярод 11 каманд г. Орша заняла 4 месца. Віншуем нашых хлопцаў з дасягненнем новых вяршынь і жадаем новых цікавых і актыўных падзей!
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8279-aktivnye-vykhodnye-s-novymi-dostizheniyami.html#sigProId233e6d9dcc