Мая Сям'я

20.05.2025

Пад такой назвай у Аршанскім раёне 16 мая прайшоў сямейны квэст для шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, арганізатарам якога выступіў ТЦСАН Аршанскага раёна.

На старце квэст-гульні ўсім удзельнікам былі дадзены карты з маршрутамі, па станцыях якіх і праходзіла сямейнае падарожжа: "Ці ведаеце вы?", "Танцуем усёй сям'ёй", "Займальныя настолкі", "Чароўны аловак", "Паветраны камплімент", "Майстэрня настрою", "Салодкі БУМ".

Асаблівае захапленне і прыцягненне ў дзяцей выклікалі казачныя героі ДУК "Аршанская цэнтральная бібліятэчная сістэма", якія забяспечылі вясёлыя песні і танцы для дзяцей і іх бацькоў. Станцыя "Займальныя настолкі" была арганізавана і забяспечана дзякуючы дзіцячаму фонду "ЮНІСЕФ" і куратару ад сацабароны Кулік Ірыне Віктараўне.

Пасля праходжання ўсімі сем'ямі квэста "Мая Сям'я" дырэктар ТЦСАН Аршанскага раёна Муранкова Кацярына Васільеўна ўручыла сем'ям-удзельнікам дыпломы аб удзеле і сертыфікаты.

Завяршыў сямейнае свята "Салодкім БУМ", спонсарамі якога сталі: ТАА "Бекеры груп", Аршанскі хлебазавод ААТ "Віцебскхлебпрам", ТАА "Каліна".

Сямейны квэст прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы ва ўсіх яго ўдзельнікаў яркія ўражанні і толькі станоўчыя эмоцыі.

Падпішыцеся на нашы навіны