Фотаконкурс "Сем'і шчаслівыя моманты": аб'яўляем пераможцаў!

21.05.2025

Падведзены вынікі фотаконкурсу "Сем'і шчаслівыя моманты", арганізаванага тэрытарыяльным цэнтрам Аршанскага раёна, у якім прынялі ўдзел сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

Фотаконкурс праходзіў з 12 па 17 мая на афіцыйнай старонцы Facebook ТЦСАН Аршанскага раёна. Прыняць удзел мог кожны жадаючы. Пераможцы вызначаліся шляхам галасавання інтэрнэт-карыстальнікаў.

Кожная сямейная фатаграфія - гэта маленькая гісторыя, імгненне жыцця. Наша жыццё хуткабежнае, дні пралятаюць за днямі, і толькі разглядаючы здымкі, мы ўспамінаем пра розныя моманты і эмоцыі... Дзякуй усім, хто прыняў удзел у конкурсе, хто падзяліўся часцінкай сваёй сямейнай гісторыі. Тэрытарыяльны цэнтр выказвае вялікую падзяку ўсім сем'ям за праяўленую цікавасць да фотаконкурсу і запрашае ўсіх удзельнікаў за атрыманнем памятных падарункаў. Свой падарунак можна атрымаць па адрасе: г. Орша, вул. Леніна, д. 43, каб.19.

Падпішыцеся на нашы навіны