
Філіял тэрытарыяльнага цэнтра г. Барані запрашае пажылых людзей на валанцёрскі гурток "Скандынаўская хада"
21.05.2025Заняткі праводзіць валанцёр ПЫРКІНА Яўгенiя Уладзіміраўна.
Карысць скандынаўскай хады для пажылых людзей шматгранная:
- На трэніроўках па скандынаўскай хадзе ў працэс залучаецца да 90% усіх груп цягліц;
- Спрыяльна ўплывае на мазгавы кровазварот;
- Адбываецца ўмацаванне вынослівасці сардэчна-сасудзістай сістэмы, нармалізуецца сон, знікае дэпрэсія, здымаецца стрэс;
- Мышцы ног і суставы разгружаюцца за кошт выкарыстання палак, развіваецца раўнавага, каардынацыя руху;
- Зносіны з аднадумцамі, з'яўленне новых знаёмстваў з'яўляецца немалаважным для пажылога чалавека;
- Свежае паветра шматкроць павялічвае карысць ад трэніроўкі і прыносіць радасць.
Мы знаходзімся па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20
Тэлефон для запісу на гурток: ☎️55-11-95