
21 мая 2025 года ТЦСАН Аршанскага раёна сабраў 27 прадстаўнікоў устаноў і арганізацый для ўдзелу ў рэспубліканскім навучальным семінары ў фармаце відэаканферэнцыі
22.05.202521 мая 2025 года ТЦСАН Аршанскага раёна сабраў 27 прадстаўнікоў устаноў і арганізацый сацыяльнай абароны, спорту і турызму, адукацыі, аховы здароўя, культуры, грамадскіх аб'яднанняў Аршанскага і Дубровенскага раёнаў для ўдзелу ў рэспубліканскім навучальным семінары ў фармаце відэаканферэнцыі.
- Казлоў Сяргей Святаслававіч - начальнік упраўлення гуманітарнай дзейнасці, асвяціў агульныя арганізацыйныя пытанні, нарматыўныя дакументы, якімі рэгулюецца прыцягненне замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама падкрэсліў актуальнасць укаранення АІС "Гуманітарная дзейнасць".
- Наступным спікерам стаў распрацоўшчык АІС "Гуманітарная дзейнасць" - Максім Сяргеевіч Дранчук, які дэталёва распавёў аб рэгістрацыі ў асабістым кабінеце і рабоце ў прапанаванай інфармацыйнай сістэме.