
Навучанне сацыяльных работнікаў, памочнікаў па доглядзе і нянь аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму асновам бяспекі жыццядзейнасці
28.05.2025Навучанне сацыяльных работнікаў, памочнікаў па доглядзе і нянь аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму асновам бяспекі жыццядзейнасці ў рамках рэалізацыі алгарытму арганізацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей у жылым фондзе, працягваецца.
26 мая на базе адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС г. Барань прайшло навучанне чарговай групы з 24 работнікаў аддзялення, у складзе інспектара па асноўнай дзейнасці ЛАРЫЁНАВАЙ Марыі Аляксандраўны, 15 сацыяльных работнікаў, 5 памочнікаў па доглядзе і 3 нянь.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аршанскага ГРАНС АНДРЭЙКАВА Алена Міхайлаўна дала магчымасць прысутным асвоіць асноўныя правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях на практыцы, а таксама наведаць навучальныя пляцоўкі і акунуцца ў свет бяспекі праз інавацыйныя тэхналогіі.
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома: ☎ 51 04 99 ☎ 56 37 35 ☎ 54 22 92