Творчыя аршанкі пакарылі сталіцу!

30.05.2025

Актыўныя наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна, ветэраны працы з парушэннем слыху горада Оршы прынялі ўдзел у II Рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці ветэранаў эстрады ГА "БелТГ" (г. Мінск).

Выхад на вялікую сцэну з узрушаючым нумарам і перамога ў фестывалі для нашых землякоў стала магчымая, толькі дзякуючы штодзённай рабоце па рэабілітацыі і сацыялізацыі з перакладчыкам жэставай мовы ТЦСАН Аршанскага раёна, старшынёй Аршанскага раённага ГА "БелТГ",

Вэтэраны, якія не старэюць душой, здольныя заваёўваць новыя вяршыні і шматлікія глядзельныя залы.

Весялосць і дух суперніцтва, якiя панавалi за кулісамі, дапамагае пасябраваць усім удзельнікам фестывалю для далейшага развіцця і зносін.

Жадаем нашым аршанкам новых перамог творчага даўгалецця, пазнавальнасці і папулярнасці!!!

І чакаем усіх, хто мае патрэбу ў паслугах перакладчыка жэставай мовы, а таксама ўсіх, хто хоча весці актыўны лад жыцця і развівацца ў нас у тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна па адрасе: вуліца У. Леніна, дом 43.

Тэлефон для даведак: 8 (0216) 54-75-58, 8 (0216) 50-02-15.

Падпішыцеся на нашы навіны