4 чэрвеня наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сталі ўдзельнікамі медыйнай праграмы "Музей для ўсіх, музей для кожнага", прысвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей

06.06.2025

Гэта цёплае свята нагадвае ўсім пра вялікую адказнасць за дзяцей: за іх жыццё і здароўе, за стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця, рэалізацыі талентаў і здольнасцяў.

У рамках праграмы ўдзельнікі:

  1. Пагрузіліся ў гісторыю свята. Даведаліся, што першапачаткова яно насіла назву "Дзень руж", пазнаёміліся з дзейнасцю яго заснавальніка - Чарльза Леанарда - і гісторыяй увядзення гэтай даты ў каляндар СССР з 1 чэрвеня 1950 года.
  2. Паглядзелі мультфільм. Увазе наведвальнікаў быў прадстаўлены анімацыйны фільм "Івашка з Палаца піянераў" (Кінастудыя "Саюзмультфільм", 1981 г.).
  3. Азнаёміліся з экспазіцыяй. Асаблівую цікавасць выклікалі стэнды, якія адлюстроўваюць ключавыя гістарычныя моманты, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне. Экспазіцыя нагадала аб подзвігу людзей, якія падаравалі нам мiр.

Падпішыцеся на нашы навіны