
Час добрых спраў
06.06.2025Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна стаў пляцоўкай для маладзёжнай занятасці ў рамках праекта "Час добрых спраў", запушчанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.
Маладыя людзі Аршанскага раёна ў летні перыяд будуць не проста працаваць на базе тэрытарыяльнага цэнтра, але і стануць часткай агульнай добрай справы: будуць дапамагаць пажылым людзям і людзям з інваліднасцю, рабіць іх жыццё лепшым і цікавейшым!
Так у філіяле тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна ў г. Барані з 02.06.2025 па 30.06.2025 Някрасаў Арцём, вучань 15 сярэдняй школы, праводзіць навучанне пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю камп'ютарнай пісьменнасці, у тым ліку па засваенні сацыяльных сетак, карыстанні мабільным тэлефонам. Заняткі для пажылых грамадзян праводзяцца бясплатна. Ужо 11 чалавек паспяхова наведалі заняткі і прайшлі навучанне. Кампутарная пісьменнасць дапамагае пажылым людзям і асобам з інваліднасцю своечасова рэагаваць на змены, якія адбываюцца ў соцыуме і арыентавацца ў сучасным свеце.
А з ліпеня 10 дзяцей з ліку навучэнскай моладзі будуць вырабляць карціны з алмазнай мазаікі сумесна з людзьмі з інваліднасцю, наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Навучэнцы ўстаноў адукацыі не проста будуць працаваць па спецыяльнасці "Вытворца мастацкіх вырабаў", але і атрымаюць вялікі вопыт у галіне розных відаў камунікацый, акажуць сацыяльную падтрымку наведвальнікам аддзялення, для якіх такое ўзаемадзеянне - гэта новыя знаёмствы, інклюзіўныя зносіны і ўзаемадапамога ў сумеснай дзейнасці.
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8354-vremya-dobrykh-del.html#sigProId2279499bea