У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня абароны дзяцей, супрацоўнікі і валанцёры філіяла Тэрытарыяльнага цэнтра г. Барані арганізавалі святочнае мерапрыемства на базе дзіцячага садка № 37
06.06.2025Кіраўнік гуртка філіяла Ірына Лазарук правяла для дзяцей майстар-клас "Сонейка ў далоньках". Дзеці з задавальненнем абводзілі свае далонькі, выразалі і прыляплялі іх да сонейка ў якасці праменьчыкаў, ствараючы яркi і добры выраб.
Валанцёры Наталля Бакрэнка і Зінаіда Харак падрыхтавалі для малых загадкі аб прыродных з'явах, вясёлыя гульні і фізкультхвілінкі, а таксама развучылі з імі кранальныя вершы:
«Солнце в ладошках — чудо простое:
Можно его подарить — любое.
Другу, сестрёнке, кошке, щенку -
Всем будет радостно и тепло!»
Свята атрымалася па-сапраўднаму душэўным - дзеці смяяліся, гулялі, дружна зрабілі калектыўную работу і засталіся задаволеныя вынікам.
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8356-v-ramkakh-meropriyatij-priurochennykh-k-mezhdunarodnomu-dnyu-zashchity-detej-sotrudniki-i-volontjory-filiala-territorialnogo-tsentra-g-barani-organizovali-prazdnichnoe-meropriyatiya-na-baze-detskogo-sada-37.html#sigProId76f0ab7323