Моладзь тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна - актыўныя члены партыі "Белая Русь"

10.06.2025

30 супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна ўцягнутыя ў палітычнае і грамадскае жыццё Аршанскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь".

9 чэрвеня маладыя супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна, члены партыі "Белая Русь", сталі удзельнікамі справаздачна-выбарачнай канферэнцыі. На ёй былі падведзены вынікі работы за год, абраны савет і старшыня.

Работа Аршанскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь" была прызнана здавальняючай, а працоўным калектывам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё партыйнага будаўніцтва былі ўручаны падзякі. Спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра рады быць часткай вялікай агульнай справы!

Увайсці ў шэрагі партыі "Белая Русь" - значыць публічна ўзяць на сябе адказнасць за сучаснасць і будучыню краіны!

Падпішыцеся на нашы навіны