Аршанцы зноў на п'едэстале пераможцаў

16.06.2025

З 6 па 8 чэрвеня ў Мінску праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па бадмінтоне сярод людзей з інваліднасцю з парушэннем апорна-рухальнага апарата.

Аршанцы годна прадставілі свой раён на рэспубліканскім чэмпіянаце і прывезлі медалі:

  • Анатоль Гронскі 1 месца ў індывідуальнай гульні і 2 месца ў парнай у сваім класе
  • Марына Шайдо 3 месца ў парнай гульні ў сваім класе

Віншуем нашых хлопцаў з новымі дасягненнямі ў спартыўным жыцці і жадаем новых здзяйсненняў і вышынь.

Падпішыцеся на нашы навіны