
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сімвалізуе свабоду, адзінства і памяць аб гераізме беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
04.07.2025Вялікае свята стала выдатнай нагодай для цёплай і душэўнай сустрэчы.
Для наведвальнікаў філіяла ў г. Барань была арганізавана сустрэча ў бібліятэцы з чаяваннем і хатнім пачастункам. Прысутныя дзяліліся гісторыямі аб гераізме беларускага народа і пасляваенным аднаўленні краіны.
Валанцёр Вольга Харак распавяла пра значэнне Дня Незалежнасці і дзяржаўныя сімвалы Беларусі.
Таксама была арганізавана выстава работ наведвальнікаў філіяла. Удзельнікі сустрэчы прадставілі свае работы і абмеркавалі творчыя моманты.
Мы запрашаем Вас стаць часткай нашай каманды.
Наш адрас: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20, 55 11 95