Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна інфармуе!!!

08.07.2025

З 10 ліпеня пачынаецца прыём заяў на аказанне матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем'ям да школы.

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 2025/2026 навучальнага года шматдзетным сем'ям ажыццяўляецца на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у памеры 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня 2025 года.

Прыём заяў ажыццяўляецца па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43. Даведкі па тэлефоне: 54 05 71, 8(029)8633133

Падпішыцеся на нашы навіны