Абмен вопытам і новыя гарызонты!

09.07.2025

8 ліпеня тэрытарыяльны цэнтр стаў пляцоўкай для важнага прафесійнага дыялогу!

З рабочым візітам яго наведалі ўрачы з Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей пад куратарствам Таццяны Аленскай - загадчыка кафедры медыцынскай рэабілітацыі з курсам ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.

Сустрэча адбылася на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, падчас якой удзельнікі:

  • пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы тэрытарыяльнага цэнтра, рэалізаванымі праектамі;
  • прынялі актыўны ўдзел у рабоце практычных пляцовак, дзе адпрацоўваліся навыкі аказання сітуацыйнай дапамогі людзям з інваліднасцю;
  • абмеркавалі актуальныя пытанні і падзяліліся вопытам.

Сустрэча стала не проста экскурсіяй, а каштоўным укладам у развіццё рэабілітацыйнай дапамогі.

Дзякуем Таццяне Аленскай і ўсім удзельнікам дэлегацыі за праяўленую цікавасць, актыўную работу і канструктыўны дыялог! Спадзяемся, што гэты візіт стане адпраўной кропкай для новых сумесных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця людзей, якія маюць патрэбу ў рэабілітацыі і падтрымцы.

Падпішыцеся на нашы навіны