Сям'я кожнаму дзіцяці

10.07.2025

8 ліпеня тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна арганізаваў святочнае мерапрыемства для маладых асоб з інваліднасцю. Яго актыўнымі ўдзельнікамі сталі і сем'і, якія ўдзельнічаюць у праекце "Сям'я кожнаму дзіцяці ў Віцебскай вобласці".

Праграма дня была насычанай і разнастайнай:

  • Знаёмства з паслугамі цэнтра - бацькі і дзеці даведаліся аб магчымасцях сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі, уключаючы развіваючыя заняткі і псіхалагічную падтрымку.
  • Гульнявая зона - настольныя гульні, творчыя майстар-класы і сумесныя актыўнасці дапамаглі ўдзельнікам зблізіцца і весела правесці час.
  • Захапляльная фотасустрэча з клубам "Бумеранг" стала сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў! Рабяты і іх бацькі з радаснымі воклічамі асвойвалі ролю пасажыраў на магутных матацыклах, адчуваючы вецер свабоды і бязмежную весялосьць. Кожны заезд дарыў непаўторныя эмоцыі - ад захаплення да гонару за смеласць!

Сярод гасцей былі сем'і, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у праекце і знаёмяцца з паслугамі цэнтра. Яўгенiя Віктараўна прыйшла з сынам Аляксандрам і дачкой Кірай, а Вольга Генадзьеўна – з трыма дзецьмі: Аляксандрам, Валерыяй і Лізай. Для іх такія сустрэчы – не проста забаўка, а важная частка сацыяльнай адаптацыі і падтрымкі.

"Мы бачым, як мяняюцца сям'і, якія ўдзельнічаюць у праекце, - кажа кейс-менеджэр Наталля Батура. - Бацькі становяцца больш упэўненымi, дзеці - больш адкрытымi. А такія святы дораць ім веру ў тое, што яны не адны".

Праект "Сям'я кожнаму дзіцяці" працягвае развівацца, і наперадзе - новыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і дапамогу тым, хто ў ёй асабліва мае патрэбу.

Дзякуем усім удзельнікам, валанцёрам і мотасупольнасць "Бумеранг" за шчыры клопат і цёплую атмасферу!

Падпішыцеся на нашы навіны