Калі вы ці вашы блізкія апынуліся ў складанай сітуацыі вы можаце звярнуцца ў філіял ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" ў г. Барані
21.07.2025Калі вы ці вашы блізкія апынуліся ў складанай сітуацыі вы можаце звярнуцца ў філіял ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" ў г. Барані:
- за атрыманнем сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання дома;
 - за аказаннем разавых паслуг па сацыяльна нізкіх коштах;
 - за аказаннем транспартнай паслугі;
 - за атрыманнем сродкаў рэабілітацыі (інвалідныя каляскі, хадункі і інш.);
 - за паслугамі суправаджэння, перакладчыка мовы жэстаў;
 - за аказаннем матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
 
У філіяле працуюць гурткі:
- "Дынаміка жыцця" – заняткі сустаўнай гімнастыкай;
 - "Здароўе і даўгалецце" – заняткі ёгалатэсам;
 - "Чароўная палітра" – арт-тэрапеўтычны гурток;
 - "Майстэрня хатняй утульнасці" – кручок з нуля, вязання з джуту;
 - "Фітнес для мозгу" – заняткі па ўмацаванні памяці;
 - "Прыгажосць сваімі рукамі" – заняткі па фларыстыцы і вышыўцы стужкамі;
 - курс "Кампутарнай пісьменнасці".
 
А таксама клубы па інтарэсах:
- "Чайніца" – клуб фарміравання здаровага ладу жыцця, вывучэнне розных безалкагольных напояў;
 - "Натхненне" – клуб аздараўлення арганізма праз танцавальныя рухі;
 - "Скандынаўская хада" – хада з палкамі, вiд фізічнай актыўнасці, у якой выкарыстоўваецца тэхніка хады пры дапамозе спецыяльна распрацаваных палак;
 - "Кветачка-вясёлка" – клуб рэалізацыі творчых магчымасцей для дзяцей з інваліднасцю;
 - "Чароўная стужка" - клуб рукадзелля.
 
На базе філіяла г. Барані арганізавана работа "Сацыяльнай цырульні" па аказанні паслуг жаночых і мужчынскіх стрыжак. Цырульніцкiя паслугі аказваюцца пенсіянерам, інвалідам I і II групы па папярэднім запісе.
Наш адрас: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20 (уваход са двара). Інфармацыя па тэлефоне: 55-11-95
						
						
						
						
						
