
20 жніўня ў тэрытарыяльным цэнтры прайшла інфармацыйна-дабрачынная акцыя "У школу з радасцю"
21.08.2025Традыцыйна, напярэдадні пачатку навучальнага года тэрытарыяльны цэнтр арганізуе разнастайныя акцыі для розных катэгорый сем'яў.
Сіламі нашых спонсараў і партнёраў: аршанскай раённай арганізацыі "Беларускі Фонд міру", Аршанскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", Аршанскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь", аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" і крамы "Вундэркінд" набыты наборы канцылярскіх прылад, якія неабходныя кожнаму школьніку.
У сваю чаргу ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" парадаваў дзяцей і бацькоў мяснымі падарункамі.
З прывітальным словам да дзяцей і бацькоў звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Гулянкоў Глеб Леанідавіч, які пажадаў усім моцнага здароўя і поспехаў у вучобе. Падчас акцыі наборы канцалярскіх прылад і падарункі ад сеткі ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" атрымалі 38 дзяцей. На свяце было шмат цікавага:
- спецыялісты пазнаёмілі з паслугамі прадстаўляемымi тэрытарыяльным цэнтрам;
- псіхолаг правяла міні-трэнінг для бацькоў;
- аніматар правёў цікавую забаўляльную праграму для дзяцей;
- супрацоўнік ДУК "Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" маляваў кожнаму жадаючаму дзіцяці аквагрым;
Вялікай папулярнасцю ў дзяцей і бацькоў карысталася "сацыяльная цырульня", у якой бацькі і дзеці на бязвыплатнай аснове маглі пастрыгчыся!
Усе прысутныя на мерапрыемстве зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі перад новым навучальным годам!
Сем'і - удзельнікі праекта "Сям'я кожнаму дзіцяці" дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ сталі актыўнымі ўдзельнікамі дадзенага мерапрыемства і змаглі не толькі атрымаць карысныя падарункі, але і ўмацаваць дзіцяча-бацькоўскія адносіны ў сумеснай дзейнасці.
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8545-20-avgusta-v-territorialnom-tsentre-proshla-informatsionno-blagotvoritelnaya-aktsiya-v-shkolu-s-radostyu.html#sigProId35939acbbd