28 жніўня на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшла спартландыя "Рух на апярэджанне"

29.08.2025

Мерапрыемства правялі прафесіяналы з дзяржаўнай установы "Фізкультурна-спартыўны клуб "Орша". У рамках праграмы прайшлі: запальная флэш-размінка, дынамічная эстафета, а таксама займальныя гульні на спрыт і трапнасць: карнхол і кульбута.

Такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне для нашых атрымальнікаў паслуг. Гэта не проста гульні, гэта сапраўдны імпульс да актыўнага жыцця, магчымасць адчуць дух суперніцтва, радасць перамогі і падтрымку каманды. Спорт сцірае межы і даказвае, што няма нічога немагчымага!

Ад усёй душы дзякуем супрацоўнікам ФСК "Орша" @fsk_orsha.by за выдатную арганізацыю, спартыўны азарт і падораныя станоўчыя эмоцыі!

Запрашаем людзей з інваліднасцю да нас у аддзяленне.

Знаходзімся па адрасе: г. Орша, вул. Фелікса Дзяржынскага, дом 5а.

Тэлефон для сувязі: 54-61-51.

Падпішыцеся на нашы навіны