Тэрытарыяльны цэнтр прымае ўдзел у V Фестывалі здаровага ладу жыцця "Iмпульс здароўя", г. п. Балбасава
01.09.2025V Фестываль "Iмпульс здароўя" чакае вас!
Усім, хто за здаровы лад жыцця і выдатны настрой!
30 жніўня 2025 года ў г. п. Балбасава праходзіць грандыёзны фестываль "Iмпульс здароўя"! з разнастайнымі пляцоўкамі:
- Кірмаш тавараў для здароўя
- Спартыўныя гульні і актыўнасці
- Бясплатная дыягностыка
- Майстар-класы і інтэрактывы
- Выстава тавараў ручной работы
Тэрытарыяльны цэнтр падрыхтаваў асаблівую праграму:
- Унікальныя майстар-класы: вырабы з джуту, свечкі з вашчыны.
- Конкурс на лепшы малюнак.
- Фірмовая прадукцыя майстэрняў: пасцельная бялізна, шопперы, фартухі і сталовыя камплекты.
- Вясёлыя гульні: "Кошык здароўя" і "Вясёлая рыбалка" з гарантаванымі прызамі!
Правядзіце дзень з карысцю і зарадзіцеся "Iмпульсам здароўя" разам з намі!

