Новыя магчымасці для фізічнай рэабілітацыі

12.09.2025

Актыўныя наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра атрымалі выдатную магчымасць для трэніровак! Зараз заняткі па фізічнай рэабілітацыі праходзяць на сучасным стадыёне ТАА "Цэнтр развіцця футбола".

Пад кіраўніцтвам інструктара-метадыста фізічнай рэабілітацыі Паўла Хацкевіча людзі з інваліднасцю змогуць на якасна новым узроўні рыхтавацца да маючых адбыцца спаборніцтваў і, самае галоўнае, паляпшаць сваё здароўе і фізічную форму.

Мы выказваем вялікую падзяку намесніку генеральна дырэктара ТАА "Цэнтр развіцця футбола" Юрыю Трыбушэўскаму за прадстаўленую магчымасць і праяўленую сацыяльную адказнасць. Разам мы робім свет больш даступным і спартыўным!

Падпішыцеся на нашы навіны