Супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна адказна ставяцца не толькі да працоўных пытанняў, але і да бяспекі сваіх родных

17.09.2025

Загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН Аршанскага раёна Кайро Яна Анатольеўна, падарыла і ўстанавіла аўтаномны пажарны апавяшчальнік сваім бацькам.

Цяпер у працоўны час можна спакойна выконваць свае абавязкі і не турбавацца пра бяспеку самых родных і блізкіх.

"Пажарны апавяшчальнік - гэта сапраўдны захавальнік вашай бяспекі. Ён нібы нябачны ахоўнік, які прачынаецца за імгненне і апавяшчае аб небяспецы, каб вы паспелі зрэагаваць. У сучасным свеце яго ўстаноўка - гэта не толькі разумнае ўкладанне, але і праява клопату пра блізкіх".

Падары бацькам бяспеку і спакой, устанаві аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Далучайся да акцыі "Падары АПА бацькам"

Падпішыцеся на нашы навіны