Старт маштабнага Міжнароднага форуму здаровага ладу жыцця і XII Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу "ЗдарОва жывеш" дадзены сёння ў Оршы!
25.09.2025Першы дзень форуму прайшоў пад дэвізам "Здаровае даўгалецце" і сабраў не толькі гасцей з Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі, але і ўстановы сацыяльнага абслугоўвання з усёй Віцебскай вобласці! А галоўным госцем гэтага дня стала Марына Барысаўна Арцёменка - намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзельнікаў форуму працавала мноства пляцовак:
- ідэі для развіцця галіны ад устаноў сацыяльнага абслугоўвання Віцебскай вобласці прэзентавала гасцям форуму Вера Мікалаеўна Астапенка - намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама;
- тэрытарыяльны цэнтр сумесна з установамі аховы здароўя Аршанскага раёна правёў міжнародную канферэнцыю "Традыцыйныя і сучасныя метады рэабілітацыі ў РБ, РФ і КНР" для работнікаў сацыяльнай сферы, медыцыны і пажылога насельніцтва Аршаншчыны;
- у прэс-цэнтры супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сумесна з Віцебскім дзяржаўным ордэнам Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам быў арганізаваны семінар-практыкум для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю;
- у спартыўным комплексе "Алімпійц" прайшло міжрэгіянальнае спартыўнае мерапрыемства "Аршанскія старты";
- а на вуліцы ля Лядовай арэны пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама і камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, упершыню ў Оршы, прайшла рэтра-дыскатэка ад "срэбных" валанцёраў Віцебскай вобласці;
Дзень "Здаровае даўгалецце" стаў вельмі насычаным, цікавым і пазітыўным!!!

