Аршанскія старты

25.09.2025

У спартыўным комплексе "Алімпіец" прайшло сапраўднае свята сілы духу і ўзаемадапамогі - міжрэгіянальнае спартыўнае мерапрыемства "Аршанскія старты" для людзей з інваліднасцю.

Мерапрыемства аб'яднала наведвальнікаў аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў з шасці раёнаў Віцебскай вобласці: Дубровенскага, Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, Аршанскага, Сенненскага, Талачынскага і Чашніцкага.

Удзельнікаў цёпла вітала намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасія Адамаўна Пракоф'ева.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі:

  • Васіль Васільевіч Лукашэвіч - старшыня Цэнтральнага праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў",
  • Эдуард Анатольевіч Авецісян - старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў",
  • Гукова Таццяна Аляксандраўна - член праўлення аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", якая дала прыз за 1 месца,
  • Сяргей Анатольевіч Карака - старшыня Аршанскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь", які даў прыз за 2 месца,
  • Таццяна Аляксандраўна Цішкова - старшыня аршанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, якая дала прыз за 1 месца.

Прызавыя месцы падзялілі:

  • Каманда ТЦСАН Аршанскага раёна - IIl месца;
  • Каманда ТЦСАН Чашніцкага раёна - lI месца;
  • Каманда ТЦСАН Сенненскага раёна - l месца.

Асобныя словы падзякі спонсарам, якія падрыхтавалі выдатныя памятныя прызы і пачастункі для каманд:

  • ДПУП "ОршаСырЗавод"
  • ТАА "Бекеры груп"
  • ТАА "Люкс Міл"
  • Аршанскі хлебазавод ААТ "Віцебскхлебпрам"
  • ЗАТ "Аршанскі Дом гандлю"

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выказвае шчырую падзяку кожнаму, хто зрабіў гэты дзень асаблівым! Дзякуй за ваша сэрца, вашу падтрымку і веру ў магчымасці кожнага чалавека!

Падпішыцеся на нашы навіны