Семінар-практыкум "Магчымасці без межаў": крок да інклюзіўнага грамадства ў Оршы
25.09.202524 верасня 2025 года ў прэс-цэнтры Лядовай арэны ў рамках форуму здаровага ладу жыцця і XII выставы-кірмашу "Выдатна жывеш" адбылася важная падзея — семінар-практыкум "Магчымасці без межаў". Мерапрыемства арганізавана тэрытарыяльным цэнтрам Аршанскага раёна і накіравана на навучанне метадам суправаджэння людзей з інваліднасцю для медыцынскіх работнікаў, прадстаўнікоў Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа і работнікаў аўтапарка №3.
Адкрыла семiнар загадчык аддзялення па апецы і папячыцельстве Ірына Кулік, якая распавяла аб сацыяльных паслугах, якія прадстаўляюцца тэрытарыяльным цэнтрам, і аб сітуацыі з інваліднасцю.
Галоўнай асаблівасцю мерапрыемства стаў прынцып "Роўны навучае роўнага". Сваім неацэнным вопытам падзяліліся эксперты - людзі з інваліднасцю:
- Марына Шайдо на прыкладзе з жыцця патлумачыла правілы дапамогі і суправаджэння людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарата.
- Фёдар Мінін і Леанід Міклушонак, прадстаўнікі таварыства інвалідаў па зроку, навучылі ўдзельнікаў карэктным метадам суправаджэння невідушчых.
- Вольга Фамінава разам з сурдаперакладчыкам Вольгай Кастровай азнаёмілі прысутных з асновамі камунікацыі з людзьмі з парушэннем слыху.
Пад кіраўніцтвам спецыяліста па сацыяльнай рабоце Таццяны Юрко ўсе жадаючыя змаглі адразу прымяніць атрыманыя веды на практыцы.
Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна нагадвае, што атрымаць сітуацыйную дапамогу, паслугу персанальнага асістэнта або арганізаваць падобны навучальны семінар можна па тэлефонах: 50-02-15; 54-75-58, +375 29 872 81 10.
Правядзенне такіх семінараў - гэта рэальны ўклад у стварэнне камфортнага і даступнага асяроддзя для ўсіх жыхароў Аршанскага раёна.
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8671-seminar-praktikum-vozmozhnosti-bez-granits-shag-k-inklyuzivnomu-obshchestvu-v-orshe.html#sigProId097d47cbb6

