У Міжнародны Дзень пажылых людзей у Палацы культуры г. Барані панавала па-сапраўднаму святочная атмасфера
02.10.2025Тут адбыўся душэўны канцэрт, прысвечаны самым мудрым, паважаным і любімым жыхарам нашага горада — нашым бабулям і дзядулям.
З цёплымі прамовамі і шчырымі пажаданнямі звярнуліся да прысутных дэпутат Бараньскага гарадскога Савета дэпутатаў Кузняцова Таццяна Аляксандраўна і старшыня савета ветэранаў ААТ "Тэхніка сувязі" Шачанок Галіна Мікалаеўна.
Гучалі любімыя песні, выступалі выдатныя калектывы, чыталі вершы ўласнага сачынення.
Але свята не абмежавалася толькі канцэртнай праграмай. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі для ўсіх гасцей было арганізавана чаяванне з пачастункамі. За духмянай гарбатай госці дзяліліся ўспамінамі, размаўлялі і дзякавалі арганізатарам за падораныя ім увагу і клопат.
Гэты канцэрт яшчэ раз даказаў, што ўзрост - гэта ўсяго толькі лік. А сапраўдная маладосць душы жыве ва ўсмешках, добрых вачах і ва ўменні радавацца кожнаму моманту.
Мы бачылі вашыя зіхатлівыя вочы і шчаслівыя ўсмешкі - гэта лепшая ўзнагарода для нас!
Вы - наша гісторыя, наша мудрасць і наша любоў!

