Да Дня пажылога чалавека ў г. Барань прайшла душэўная акцыя пад назвай "Падары цяпло абдымкаў"

02.10.2025

Супрацоўнікі філіяла тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адправіліся ў госці да тых, хто больш за ўсё мае патрэбу ва ўвазе і клопаце — да адзінокіх і самотна пражываючых пенсіянерам. І ў кожным доме іх чакалі ўнікальныя лёсы, але адна з сустрэч стала сапраўды незабыўнай.

Супрацоўнікі філіяла наведалі дзіўную жанчыну - Шчука Валянціну Кузьмінічну, якой 15 кастрычніка споўніцца 98 гадоў. Нягледзячы на ўзрост, Валянціна Кузьмінічна валодае ясным розумам і выдатнай памяццю. Яе жыццё - гэта ўрок мужнасці для ўсіх нас.

Яна перажыла найцяжэйшыя выпрабаванні: прайшла праз жах фашысцкага канцлагера падчас вайны. За сваё жыццё пахавала мужа, сясцёр і ўласных дзяцей. Але менавіта гэтыя выпрабаванні, па яе словах, далі ёй тую самую "загартоўку", якая дапамагла навучыцца пераадольваць любыя нягоды. Яе гісторыя - гэта жывое сведчанне сілы чалавечага духу.

Да таго ж, яна з'яўляецца пляменніцай нашага знакамітага земляка Уладзіміра Іванавіча Корбана, вядомага беларускага савецкага байкапісца і сатырыка. Наша наведванне кранула Валянціну Кузьмінічну да глыбіні душы. Яна, ззяючы усмешкай, нібы памаладзела на вачах, з радасцю дзялілася ўспамінамі. А ў завяршэнне сустрэчы падарыла супрацоўнікам цэнтра самы кранальны падарунак - прачытала свае ўласныя вершы, напоўненыя перажываннямі, мудрасцю і светлым сумам.

"Наша наведванне сагрэла яе сэрца, - дзеляцца ўражаннямі супрацоўнікі цэнтра - яна цёпла дзякавала нам за візіт, А мы, у сваю чаргу - за давер і тую шчырасць, з якой яна падзялілася часцінкай свайго жыцця".

Гісторыя Валянціны Кузьмінічны - толькі адзін прыклад таго, як важна для пажылога чалавека простая чалавечая ўвага. За кубкам гарбаты пенсіянеры дзеляцца сваімі гісторыямі, якія з'яўляюцца мастком, які злучае пакаленнi, і магчымасцю адчуць сваю значнасць.

Акцыя "Падары цяпло абдымкаў" яшчэ раз даказала, што просты чалавечы ўдзел часам значыць значна больш, чым любая матэрыяльная дапамога. Адзінокія пажылыя людзі атрымалі тое, чаго ім часта не хапае, - жывы кантакт, пацверджанне таго, што яны не забытыя.

Мы жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця, здароўя. Будзьце шчаслівыя і любiмыя.

Падпішыцеся на нашы навіны