Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Кацярына Муранкова прыняла ўдзел у II Міжнародным Форуме па здаровым і актыўным даўгалецці

02.10.2025

Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Кацярына Муранкова, у складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці, прыняла ўдзел у II Міжнародным Форуме па здаровым і актыўным даўгалецці, які сабраў сёння на адной пляцоўцы каля 100 удзельнікаў з краін Еўразійскага рэгіёна для абмену вопытам, тэхналогіямі, перадавымі практыкамі. Мэта форуму - вывучэнне перадавых падыходаў і інавацыйных рашэнняў у галіне актыўнага і здаровага даўгалецця, а таксама развіццё міжнароднага ўзаемадзеяння для паляпшэння якасці жыцця людзей старэйшага ўзросту.

Падпішыцеся на нашы навіны