У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрцы перапоўненыя пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца гаварыць словы падзякі, быць асабліва чулымі і ўважлівым да людзей старэйшага пакалення

02.10.2025

У гэты дзень, названы Днём пажылога чалавека, на базе ДУА "Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна" прайшла святочная праграма "Свята мудрых і годных" сумесна з навучэнцамі і ветэранскай арганізацыяй ААТ "Экамол".

На свяце ганарова ўшаноўвалі людзей сталага ўзросту, выказвалі глыбокую ўдзячнасць ветэранам гэтай арганізацыі. Сярод адзначаных гасцей былі наведвальнікі дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Яны прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Савельева Соф'я Васільеўна прачытала верш "Марусіна старасць", а сумесна з Палітавай Марыяй Васільеўнай яны выканалі жартоўную міні-замалёўку "Мама за кампутарам".

Танец "Добрыя дзяўчаты" ў выкананні Савельевай Сафіі Васільеўны, Бярнацкай Ларысы Васільеўны, Чэх Алены Паўлаўны і Палітавай Марыі Васільеўны стаў упрыгожваннем гэтага свята.

Свята было напоўнена падзякай і цяплом, яркімі ўсмешкамі, атмасферай душэўнасці, радасці і павагі да мудрасці і вопыту людзей старэйшага пакалення.

Падпішыцеся на нашы навіны