Шматдзетныя маці Аршаншчыны, узнагароджаныя ордэнам Маці ў 2025 годзе, атрымалі падарункі ад ТАА "Еўрагандаль"
06.10.202503.10.2025 напярэдадні святкавання Дня маці, устаноўленага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 1996 года № 277, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна павіншавалі шматдзетных маці Аршаншчыны, якія атрымалі ордэн Маці ў ліпені 2025 года – Анташкевіч Кацярыну Дзмітрыеўну і Карпіцкую Таццяну Сяргееўну.
Шматдзетных мам і членаў іх сем'яў павіншавалі з маючым адбыцца святам і ўручылі шматдзетным маці падарункі ад ТАА "Еўрагандаль", а гэта сертыфікаты на суму 200 рублёў і карта "Е-плюс".
Выказваем падзяку кіраўніцтву ТАА "Еўрагандаль" за аказаную ўвагу і падтрымку шматдзетных сем'яў!

