Свята дабра і музыкі ў Бабініцкай бібліятэцы
06.10.20254 кастрычніка ў Бабініцкай сельскай бібліятэцы прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажылога чалавека. У зале сабраліся жыхары пасёлка, каб павіншаваць старэйшае пакаленне і падарыць ім добры настрой.
На сцэне выступалі і дзеці, і дарослыя. Са словамі віншаванняў да прысутных звярнулася старшыня Бабініцкага сельскага выканаўчага камітэта Марына Васільеўна Матвеева. Юныя артысты парадавалі гледачоў гульнёй на саксафоне і сінтэзатары, а вакалісты кранулі публіку сваімі шчырымі песнямі.
Асабліва цёпла гледачы сустрэлі танцавальны калектыў "Фітмікс" аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту аг. Бабінічы, які выканаў два танца - "Пласціначка" і "Дзяўчаты".
На другім паверсе бібліятэкі аформлена вялікая выстава творчых работ пажылых жыхароў - вышыўкі, карціны, вырабы, якія прыцягнулі ўвагу ўсіх гасцей.
Свята прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Гледачы адзначылі высокі ўзровень канцэрта і разнастайнасць нумароў.
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8713-prazdnik-dobra-i-muzyki-v-babinichskoj-biblioteke.html#sigProId27b879e56c

