Стаць больш самастойным — магчыма! Знаёмцеся з паслугай персанальнага асістэнта для людзей з парушэннем зроку
09.10.2025Жыццё з парушэннем зроку не азначае поўную залежнасць ад іншых. Персанальны асістэнт - гэта ваш надзейны памочнік, які падтрымае ваш камфорт і самастойнасць.
Чым дапаможа персанальны асістэнт?
- Акажа садзейнічанне ў выкарыстанні спецыяльных сродкаў рэабілітацыі і камунікацыі.
- Дапаможа захаваць звыклы ўзровень жыцця і самастойнасць у побыце.
- Акажа падтрымку ў розных штодзённых сітуацыях.
Як атрымаць паслугу? Усяго 3 крокi:
1. Звярніцеся ў ТЦСАН Аршанскага раёна
2. Падрыхтуйце дакументы:
- Пашпарт
- Пасведчанне інваліда
- Згоду на апрацоўку дадзеных
- Індывідуальная праграма рэабілітацыі/абілітацыі
- Медыцынская даведка пра здароўе
- Даведка аб складзе сям'і
3. Заключыце дагавор і атрымлівайце паслугу!
Не заставайцеся адзін на адзін з цяжкасцямі! Падзяліцеся гэтым паведамленнем з тымі, каму гэтая інфармацыя можа быць карысная.
Наш адрас: г. Орша, вул. Леніна, 43, тэлефон: 50-02-15

