Семінар "Пра каву": новы крок да інклюзіўнай будучыні!

09.10.2025

8 кастрычніка на базе інклюзіўнай кавярні "Добрая кава" тэрытарыяльнага цэнтра прайшоў унікальны семінар "Пра каву". Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве грамадскага аб'яднання "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў" у рамках пілотнай ініцыятывы "Кававы трэнінг-цэнтр для людзей з інваліднасцю".

У ходзе семінара ўдзельнікі з інваліднасцю пагрузіліся ў багаты свет кавы: ад гісторыі і геаграфіі росту да тонкасцяў абсмажвання і фарміравання смакавага букета. Асаблівая ўвага была ўдзелена адзінай у Беларусі каваабжарваючай вытворчасці, дзе працуюць людзі з інваліднасцю, якія перасоўваюцца ў крэслах-калясках.

Тэрытарыяльны цэнтр выказвае шчырую падзяку старшыні Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Яўгена Шаўко за арганізацыю і правядзенне семінара, а таксама за пастаяннае прасоўванне інклюзіўных ініцыятыў у краіне.

Падпішыцеся на нашы навіны