Паважаныя жыхары г. Оршы і Аршанскага раёна!

13.10.2025

Запрашаем вас да нас у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання! Наша ўстанова прадастаўляе шырокі спектр запатрабаваных у рэгіёне сацыяльных паслуг для грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі!

У нас Вы можаце скарыстацца:

  • паслугамі сацыяльнага работніка і сядзелкі;
  • паслугамі няні для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю;
  • транспартнымі паслугамі;
  • паслугамі "сацыяльнай цырульні";
  • паслугамі псіхолага;
  • атрымаць матэрыяльную дапамогу;
  • атрымаць тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі;
  • наведваць гурткі і клубы для пажылых грамадзян і асоб з інваліднасцю;
  • прымаць удзел у нашых масавых мерапрыемствах, акцыях і многае іншае....

Наш калектыў з асаблівай увагай і клопатам ставіцца да кожнага наведвальніка, надаючы вялікую ўвагу якасці аказваемых паслуг!

Чакаем вас па адрасе: горад Орша, вуліца Уладзіміра Леніна дом 43, тэлефон для даведак: 51-22-63, 51-04-99, 51-03-91.

Падпішыцеся на нашы навіны