Цяпло душы - у кожным штрыху!

13.10.2025

У рамках святкавання Міжнароднага дня пажылых людзей наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у добрай справе.

Яны падтрымалі дабрачынную акцыю, арганізаваную мясцовым аб'яднаннем "Дабракі" для пражываючых у Аршанскім сацыяльным пансіянаце "Шчаслівае даўгалецце".

У рамках работы гурткоў арт-тэрапеўтычнай накіраванасці людзі з інваліднасцю з асаблівым трапятаннем і любоўю стварылі серыю паштовак ручной работы.У кожную з іх яны ўклалі не толькі сваё майстэрства, але і самыя шчырыя пажаданні здароўя, дабра і цяпла.

Гэты праект - наглядны прыклад таго, як рэабілітацыя праз творчасць дапамагае не толькі развіваць навыкі, але і дарыць радасць іншым, умацоўваючы сувязі паміж пакаленнямі і рознымі групамі нашага грамадства.

Дзякуем усім удзельнікам і мясцоваму дабрачыннаму аб'яднанню "Дабракі" за магчымасць зрабіць гэты свет крышачку дабрэйшым!

Падпішыцеся на нашы навіны