Лаўрэатам прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі ўручылі заслужаныя ўзнагароды

15.10.2025

Сёння, 14 кастрычніка, у Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння абласной прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. У Дзень маці гэтай ганаровай узнагароды ўдастоіліся 25 жанчын з усіх куткоў вобласці. Сярод лаўрэатаў і наша зямлячка, шматдзетная маці, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 23 г.Оршы" Гукова Таццяна Аляксандраўна.

Гукова Таццяна Аляксандраўна з'яўляецца маці пецярых дзяцей. У 2016 годзе яна была ўдастоена дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці. Таццяна Аляксандраўна па-майстэрску навучылася сумяшчаць кар'еру і мацярынства. Уся яе прыродная сіла і ўстойлівасць найбольш ярка выяўляюцца ў яе ролі маці. Выхаванне дзяцей - гэта яе свядомы і галоўны жыццёвы праект, у які яна ўкладвае ўсю сваю энергію, любоў і мудрасць. Дзеці прызнаюць мамчын аўтарытэт, любяць і паважаюць яе. Таццяна Аляксандраўна з'яўляецца ўзорам для сваіх дзяцей. Яе жыццёвая энергія, дабрыня і актыўная пазіцыя служаць прыкладам і для іншых сем'яў.

Ганаровую ўзнагароду маці ўручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Ён выказаў падзяку і захапленне нялёгкай працай маці. Ад імя ўсіх узнагароджаных маці выступіла Таццяна Аляксандраўна. У сваім выступленні яна адзначыла высокі клопат нашай дзяржавы аб сем'ях з дзецьмі, і тым больш аб тых сем'ях, дзе выхоўваецца трое і больш дзяцей, а таксама дзеці з асаблівасцямі ў развіцці. Таццяна Аляксандраўна выказала вялікую падзяку за такую падтрымку і клопат.

Прэмія, заснаваная аблвыканкамам для ўмацавання прэстыжу сям'і і мацярынства, ужо больш за 600 разоў уручалася тым, хто паспяхова спалучае бацькоўскі абавязак з актыўнай прафесійнай і грамадскай дзейнасцю.

Падпішыцеся на нашы навіны