Сацыяльныя паслугі сталі яшчэ больш даступнымі!!!

06.11.2025

5 лістапада ў будынку Дома культуры аг. Смальяны прайшла "Адкрытая сацыяльная пляцоўка", якая стала прасторай для зносін, творчасці, падтрымкі і добрых спраў для жыхароў аграгарадка!

У рамках работы "Адкрытай сацыяльнай пляцоўкі" функцыянавалі:

  • Выстава-продаж сувенірнай прадукцыі швейнай майстэрні тэрытарыяльнага цэнтра;
  • "Сацыяльная прыёмная" - атрыманне інфармацыйна-кансультацыйных паслуг і звароты па матэрыяльную дапамогу;
  • "Сацыяльная цырульня";
  • Канцэрт ад "срэбных" валанцёраў "60+" Аршанскага Савета ветэранаў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства, а гэта больш за 50 чалавек атрымалі зарад станоўчых эмоцый, кансультацыю аб відах сацыяльнай дапамогі, а некаторыя змаглі набыць якасныя рэчы, вырабленыя ў майстэрнях ТЦСАН Аршанскага раёна і падстрыгчыся ў прафесійнага цырульніка!!!

Дзякуем усім за ўдзел!

Падпішыцеся на нашы навіны