Не развітваемся, а кажам "Да новых сустрэч!"

08.12.2025

Чацвёрты, завяршальны дзень з нашымі сябрамі з маскоўскай асацыяцыі "Апарэль" праляцеў як адно цёплае, душэўнае імгненне.

Ён быў напоўнены шчырымі размовамі і агульнымі ўсмешкамі ў аддзяленні рэабілітацыі ТЦСАН Аршанскага раёна. Цёплую, сардэчную сустрэчу арганізавала загадчыца аддзялення Ірына Чарняўская разам са сваім дружным калектывам. Былі шчырыя размовы, абмен вопытам і, вядома, сумесная творчасць на майстар-класах.

Здавалася б, гэта дзень растання. Але ў сэрцы - толькі пачуццё моцнай сувязі і ўпэўненасць у новых планах і новых сустрэчах!

Дзякуй вам, дарагія госці, за ваша цяпло, шчырасць і агульныя каштоўнасці. Вы прывезлі з сабой часцінку Масквы і павязеце з сабой часцінку Оршы. Так і будуецца мост сапраўднага сяброўства - крок за крокам, сустрэча за сустрэчай.

Да пабачэння! ці, як кажуць у такіх выпадках: да новых сустрэч!

Падпішыцеся на нашы навіны