Мы кажам дзякуй!

08.12.2025

Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна хоча выказаць шчырую падзяку Патраўкінай Марыі Віктараўне за бязвыплатную дапамогу ў выглядзе салодкіх падарункаў і прыгожых бiрулек для нашых дзяцей з інваліднасцю, а так жа выказвае падзяку ТАА "ХЕЛПЕР" за салодкія пачастункі, якія дзеці атрымлівалі ў якасці сюрпрызу на мерапрыемстве студыi сацыяльнай роўнасці "Усё ў тваіх руках", якое прайшло 04.12.2025 у Лядовай арэне.

Ваша ўвага і клопат зрабілі гэты дзень па-сапраўднаму асаблівым і радасным для дзяцей.

У свеце, дзе так важна падтрымліваць адзін аднаго, ваша дабрыня і ўдзел нагадваюць нам, што разам мы можам ствараць сапраўдныя цуды. Дапамагаючы бліжнім, мы не толькі дорым радасць, але і ўмацоўваем наша грамадства, робім яго дабрэй і святлей.

Дзякуй, што не засталіся абыякавымі і ўнеслі часцінку цяпла ў сэрцы дзяцей. Хай дабро вяртаецца да вас!

Падпішыцеся на нашы навіны