Ордэн Маці — высокі гонар для шматдзетных мам Беларусі

09.12.2025

Ці ведаеце вы, якая ўзнагарода пацвярджае прэстыж мацярынства ў нашай краіне?

Ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія не толькі нарадзілі пяць і больш дзяцей, але і ўкладваюць усю душу ў іх выхаванне. Гэта даніна павагі штодзённаму подзвігу, любові і адказнасці.

Каб атрымаць узнагароду, неабходна:

  • Быць мамай 5+ дзяцей - грамадзян Беларусі.
  • Самаму малодшаму споўніцца 1 год, а ўсе старэйшыя дзеці павiнны быць жывыя.
  • Быць прыкладам маральнасці, клопату і годнага выхавання.

З 1996 года 76 мам Оршы і Аршанскага раёна атрымалі гэтую ганаровую ўзнагароду! Толькі ў 2025 годзе яе ўдастоіліся 5 нашых землячак.

Вы ведаеце шматдзетную маму-гераіню?

Інфармацыю аб падрыхтоўцы дакументаў можна атрымаць у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна.

г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 43

51-03-91

Падпішыцеся на нашы навіны