10 снежня ва ўтульнай інклюзіўнай кавярні "Добрая кава" тэрытарыяльнага цэнтра панавала асаблівая, святочная атмасфера

11.12.2025

Гучалі шчырыя віншаванні і апладысменты ў гонар 10-гадовага юбілею вакальнай групы "Рабiнушка"!

У гэтым унікальным калектыве спяваюць актыўныя і творчыя грамадзяне пажылога ўзросту Аршанскага раёна, у тым ліку і атрымальнікі паслуг тэрытарыяльнага цэнтра. Іх энергія і талент - сапраўдны прыклад таго, як важна заставацца ў гармоніі з сабой і светам у любым узросце.

Павіншаваць "Рабінушку" прыйшлі сябры, прыхільнікі, а таксама дырэктар РЦК "Перамога" Аляксандр Гавейка. З цёплым віншавальным адрасам ад асобы тэрытарыяльнага цэнтра выступіла Марыя Ларыёнава, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Актыўнасць і творчыя заняткі, такія як удзел у ансамблі, дораць нашым паважаным старэйшым таварышам радасць, новыя знаёмствы і адчуванне паўнаты жыцця!

Ад усёй душы жадаем "Рабiнушке" невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя, новых песень і аншлагаў на ўсіх канцэртах! Няхай вашы песні гучаць яшчэ шмат-шмат гадоў!

Падпішыцеся на нашы навіны