У Аршанскім раёне прайшла акцыя па пажарнай бяспецы для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі

15.12.2025

9 і 12 снежня спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна сумесна з супрацоўнікамі Аршанскага ГРАНС, Віцебскім прадпрыемствам супрацьпажарных работ і прафсаюзнай арганізацыяй правялі важную прафілактычную акцыю.

У сем'ях, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, былі ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА), прадастаўленыя аршанскай раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў дзяржустаноў (старшыня — Таццяна Цішкова). Спецыялісты таксама правялі інструктаж па правілах бяспекі і дзеяннях у НС.

Акцыя накіравана на зніжэнне рызык пажараў і павышэнне ўзроўню абароны сацыяльна ўразлівых сем'яў. Дзякуем прафсаюзнай арганізацыi за аказаную дапамогу і падтрымку!

Падпішыцеся на нашы навіны