Душэўнае цяпло - тым, хто ў ім мае патрэбу

15.12.2025

12 снежня ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў Аршанскага раёна панавала асаблівая, цёплая атмасфера.

Настаяцель храма Праабражэння Гасподняга г. Барані, іерэй Вадзім Котаў, прыехаў, каб асабіста пагутарыць з нашымі дарагімі падапечнымі.

Гэта быў не проста фармальны візіт, а шчырая размова пра самае важнае: пра веру, сілу духу, каштоўнасць кожнага пражытага дня і сілу малітвы. Айцец Вадзім уважліва выслухаў кожнага, адказаў на пытанні і падзяліўся суцяшальнымі словамі.

Апагеем сустрэчы стала агульная малітва. У зале панавала засяроджаная цішыня, напоўненая шчырым зваротам да Бога. Для многіх, хто з цяжкасцю можа бываць у храме, гэта стала велізарным суцяшэннем і духоўнай радасцю.

Пасля малітвы кожны жадаючы мог атрымаць асабістае пастырскае благаслаўленне і савет. А на памяць аб сустрэчы ад прыходу кожны атрымаў у падарунак маляўнічы праваслаўны каляндар.

Ад усёй душы дзякуем айцу Вадзіму за гэты бясцэнны дар — увагу, малітву і цяпло, якія ён прынёс нашым бабулям і дзядулям! Такія сустрэчы — найлепшы напамін, што міласэрнасць і клопат не ведаюць межаў.

Падпішыцеся на нашы навіны